У Магілёве прайшоў першы перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай



Пікет адбываўся ў месцы, прызначаным уладамі для агітацыі: на вуліцы Гагарына, каля Лядовага палаца.

Як паведамляе svaboda.org , на мерапрыемстве прысутнічалі каля 200 чалавек. Самой кандыдаткі ў прэзідэнты там не было. Адсутнічалі і прадстаўніцы штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава, і жонка Валерыя Цапкалы – Вераніка Цапкала.

Штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы абвясцілі пра аб’яднанне. Адбылося гэта па выніках сустрэчы іх прадстаўнікоў, якая прайшла 16 ліпеня. Як вядома, Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты.