У Польшчы адмянілі тэрмін даўніны за злачынствы часоў камунізму
Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон, які адмяняе тэрмін даўніны за злачынствы часоў камунізму (1944-1990 гады), паведамляе «Польскае радыё».
Пракуроры Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы змогуць прыцягваць да адказнасці людзей, адказных за злачынствы камуністычнага рэжыму ў Польшчы. Нарматыўныя акты, якія дзейнічаюць на гэты момант, прадугледжваюць, што тэрмін даўніны для злачынстваў камуністычнага рэжыму пачынае дзейнічаць з 1 жніўня 1990 года і што пакаранне спыняецца праз 40 гадоў у выпадку забойства, ваеннага злачынства ці злачынства супраць чалавечнасці і праз 30 гадоў — у выпадку іншага злачынства. Такім чынам, з 1 жніўня за іншыя злачынствы не было б пакарання. Як напісана ў тлумачальнай запісцы да закона, «абавязкам дэмакратычнай дзяржавы з’яўляецца асуджэнне злачынства, здзейсненага пры таталітарным (аўтарытарным) рэжыме і не пакаранага раней па палітычных матывах».
Фота: globallookpress.com © Beata Zawrzel