Агітацыйны пікет Ціханоўскай у Менску



19 ліпеня на плошчы Бангалор у Менску кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская правяла cвой агітацыйны пікет.

На пікеце таксама прысутнічалі прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава і жонка Валерыя Цапкалы Вераніка Цапкала.

“Пакуль адзін вядомы ўдзельнічае, а адна вядомая лічыць, сумленных выбараў быць не можа”, — сказала Святлана Ціханоўская. Яна заклікала бараніць свой выбар: «Народ падыме сябе з канапаў і абароніць свае галасы!».

Фота KYKY.ORG

 

На пікеце, па падліках назіральнікаў, сабралася каля 7 тысяч чалавек. 

 

Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота: svaboda.org і gazetaby.com, відэа TYT.BY