Больш за 20 тысяч выпадкаў станоўчых тэстаў на COVID-19
Больш за дванаццаць тысяч выпадкаў станоўчых тэстаў на COVID-19. Такія апошнія лічбы былі агучаныя па Берасцейскай вобласці.
Пры гэтым у лякарнях на дадзены момант знаходзіцца каля сямі соцень чалавек, распавёў кіраўнік гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Гавары Праўду!” Аляксандр Пась, які займаўся маніторынгам у рэгіёне па каронавіруснай інфекцыі:
– Афіцыйныя дадзеныя з нашымі не сходзяцца амаль у два разы. То бок дадзеныя, якія анансуе ўлада, нашмат меншае за нашыя дадзеныя, таму канешне вельмі цяжка зараз судзіць. Калі ў чалавека нават быў не COVID-19, а нейкая іншая хвароба, чалавек памёр, яго блізкія адразу кажуць пра тое, што гэта быў COVID-19, што яму не паставілі. Таму гэта вельмі цяжка.
Згодна афіцыйнай інфармацыі, у раёнах берасцейскай вобласці кожны дзень выяўляецца толькі па некалькі выпадкаў, таму медыцына спраўляецца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце