Адвакаты Бабарыкі заявілі, што ніякіх паказанняў ён не даваў
Адвакаты Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч распавялі пра адказ Віктара Бабарыкі на сюжэты «Беларусь-1» пра справу „Белгазпрамбанка” і словы Лукашэнкі пра тое, што Бабарыка нібыта «заплакаў, калі яго не зарэгістравалі, і пачаў паказанні даваць».
TUT.BY папрасіў адвакатаў Віктара Бабарыкі пракаментаваць гэтую інфармацыю. Мацкевіч і Лаеўскі паведамілі, што пасля пасяджэння ЦВК, дзе было вырашана не рэгістраваць Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты, допыты або іншыя следчыя дзеянні з Бабарыкам не праводзіліся.
Бабарыка вырашыў накіраваць у «Белтэлерадыёкампанію» на падставе Закона «Аб СМІ» патрабаванне пра абвяржэнне гэтых звестак і асобных сцвярджэнняў з рэпартажу пад назвай «Справа «Белгазпрамбанка»: куды цяклі даляравыя рэкі». Патрабаванне з фармулёўкай «як не адпаведныя рэчаіснасці і тыя, што ганяць яго гонар і годнасць». Гэта патрабаванне ён падпісаў пры нас і перадаў адміністрацыі СІЗА для накіравання па адрасе, – адказалі адвакаты.
Беларускае Радыё Рацыя