Арцём Максуль перакладзе кнігі Томаса Карлсана на беларускую мову
Пісьменніка Томаса Карлсана называюць шведскім Карласам Кастанэдам. Кастанэда – гэта славуты амерыканскі пісьменнік эзатэрычнага накірунку. Томас Карлсан аўтар шматлікіх кніг пра містыку, гісторыю вікінгаў і магічную сілу рун. Беларускі перакладчык Арцём Максуль, які зараз жыве ў Санкт-Пецярбургу, вырашыў перакласці ўсе кнігі свайго любімага пісьменніка і выдаць іх. Дзеля гэтага ён заснаваў выдавецтва «Leo De Nord», у якім неўзабаве выйдзе першая перакладзеная кніга.
Кажа Арцём Максуль:
– Павінна выйсці мая кніга, то бок мой пераклад са шведскай мовы спадара Томаса Карласана. Ён доктар гісторыі рэлігіі і міфалогіі Стакгольмскага ўніверсітэта. Кніга па-расейску называецца «В кругу мистиков и магов Стокгольма». У яго недзе 9 кніг, і вось я буду ўсё перакладаць і выдаваць.
Арцём Максуль пакуль перакладае кнігі Томаса Карлсана на расейскую мову, але плануе самыя значныя яго кнігі выдаць і па-беларуску. Арцём вялікі аматар полацкай гісторыі і ходзіць у вандроўкі па Дзвіне разам з палачанамі на дракары «Рубон».
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя