Рабочы „Гомельскага хімзавода”дамогся судовай перамогі



Рабочы „Гомельскага хімзавода” Аляксандр Клімаў дамогся судовай перамогі. Праз чатыры гады мужчына змог даказаць, што атрымаў траўму падчас выканання працоўных абавязкаў. У 2011 годзе Андрэй Клімаў, уздымаючыся на эстакаду, страціў прытомнасць і ўпаў. Пасля выпадка ён стаў інвалідам ІІІ групы. Аднак адміністрацыя „Гомельскага хімзавода” імкнулася давесці, што інваліднасць аніяк не звязаная з выкананнем прафесійных абавязкаў. Андрэй Клімаў заўважае, што прапрацаваў на хімзаводзе 30 гадоў.

– Гэта родны завод, дзе прайшло амаль усё маё жыццё – і яны мяне проста выкінулі. Ніякай працы не знайшлі. Я ж не патрабаваў працу ні начальніка цэха, ні майстра. Звычайную, простую працу – дзе-небудзь на вахце, можа вартаўніком. Мне нават гэтага не прапанавалі. Вось за гэта больш за ўсё крыўдна. Атрымліваецца, што я нібыта адпрацаваны матэрыял.

Гомельскі абласны суд прызнаў траўму Андрэя Клімава вытворчай. Згодна з Палажэннем аб страхавой дзейнасці, мужчына цяпер мае права на страхавыя выплаты і аплату выдаткаў на здароўе. Юрыдычную дапамогу Андрэю Клімаву аказвалі юрысты з незалежнага Прафсаюза РЭП.

Беларускае Радыё Рацыя