Пра назіральнікаў для Беларусі



Місія СНД – гэта прыкладна тое ж самае, што і беларускі ЦВК. Толькі Цэнтрвыбаркам лічбы піша, а місія СНД гэтыя лічбы потым прызнае правільнымі. Функцыі розныя, але сутнасць адна.

У Беларусь назіраць за выбарамі прыедзе місія СНД. Выканкам СНД атрымаў запрашэнне ад Міністэрства замежных спраў. Цяпер місія фармуецца з прадстаўнікоў краін СНД. А цяпер, увага, глядзім, якія краіны ўваходзяць у СНД: Узбекістан, Таджыкістан, Расія, Малдова, Кыргістан, Казахстан, Арменія, Азербайджан і Беларусь. Можна падумаць, дэмакрытычныя краіны. Малдова, Кыргістан і Арменія, паводле The Economist Intelligence Unit, з’яўляюцца гібрыднымі рэжымамі. То бок базава яны з’яўляюцца дэмакратычнымі, але асобныя праявы аўтарытарызму прысутнічаюць. Іншыя краіны яшчэ горш. Паводле The Economist Intelligence Unit, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Азербайджан і Беларусь з’яўляюцца аўтарытарнымі краінамі. З іх Таджыкістан увогуле займае 159 месца – то бок сітуацыя з дэмакратыяй тут горш, чым у Эрытрэі, Саудаўскай Аравіі і Кітаі. Так што можна ўявіць, як могуць назіраць прадстаўнікі аўтарытарных рэжымаў. Беларускія ўлады яшчэ б Паўночную Карэі назіраць за выбарамі запрасілі.

Затое назіральнікам ад АБСЕ беларускія ўлады запрашэнні не даслалі. Яно і зразумела: сярод краін-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе – Нарвегія, Ісландыя і Швецыя, якія займаюць першыя тры месцы ў рэтыйнгу “Індэкс дэмакратыі”.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ