Праграма Каліноўскага зноў дзейнічае



Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч распавёў у інтэрв’ю „Народнай Волі”, што студэнты, якіх адлічаць па палітычных матывах з беларускіх ВНУ, змогуць прэтэндаваць на навучанне па Праграме Каліноўскага.

 „Праграма Каліноўскага існуе і сёння, яна толькі перафарматавалася, бо на Беларусі ў час дыялогу з Еўразвязам зменшыліся рэпрэсіі супраць іншадумства ў акадэмічным асяроддзі. Але студэнты, якія будуць адлічаныя па палітычных матывах, па-ранейшаму могуць прэтэндаваць на атрыманне стыпендый польскага ўрада. Камітэт «Салідарнасць» працягвае працу і адсочвае сітуацыю”, – адзначыў Мілінкевіч.

Праграма Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў ператварылася ў стажыроўкі для ўсіх ахвотных у 2016 годзе, але набор на праграму са штомесячнай стыпендыяй аднавілі ўжо ў 2017-м.