Тэатральны фестываль «Белая Вежа» перанеслі на 2021 год



У Берасці міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» перанеслі на верасень 2021 года, гаворыцца на сайце Берасцейскага акадэмічнага тэатра драмы.

«Гэта няпростае рашэнне было прынята, каб засцерагчы гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, работнікаў тэатра і гледачоў. Мы хацелі б, каб юбілейны XXV фестываль «Белая Вежа» стаў вялікім святам і не быў азмрочаны ніякімі рызыкамі. Удзячныя ўсім тэатрам, якія прыслалі заяўкі на ўдзел у фестывальнай праграме. Усе яны будуць разгледжаны для выступлення ў 2021 годзе, — адзначылі ў БАТД.

Фестываль прафесійнага тэатральнага мастацтва штогод праводзяць у верасні. «Белая Вежа» заснавана ў 1996 годзе. 

belapan.by