Аляксандр Класкоўскі: Прапановы Лукашэнкі разлічаныя на пабудову пазітыўнага іміджу



Міратворчыя прапановы Аляксандра Лукашэнкі з’явіліся ў бягучыць радках польскіх інфармацыйных выданняў. Ён прапанаваў спыніць баявыя дзеянні ў раёне Дэбальцава цягам сутак.

“Мы гатовыя нават забраць украінскую зброю да сябе, каб ёю больш не ваявалі” заявіў сёння у часе сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця Аляксандр Лукашэнка.

“Прапановы Лукашэнкі часткова разлічаныя на шырокі водгук і пабудову пазітыўнага іміджу па-за межамі краіны”, – мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

– Цяпер у топ навін трапляюць па нейкіх ключавых словах тыя ці іншыя матэрыялы. І,  калі гэта Дэбальцава, а побач ідзе Лукашэнка, гэта ўжо гарантавана будзе ў топе навінаў на розных сайтах і парталах, а заўтра – на першых палосах цэлага шэрагу выданняў – у гэтым сэнсе – вельмі пісьменная піяраўская праца.

Рэакцыі Кіева на прапановы Аляксандра Лукашэнкі пакуль няма. У сваю чаргу міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што прарасейскія баевікі успрымуць прапанову кіраўніка Беларусі з энтузіязмам.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя