Пачатак тэрмінаў выдачы польскага «шэнгену» зноў перанеслі



Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні падаўжаюць змяненне парадку прыёму грамадзян па асобных пытаннях консульскай дзейнасці ўстаноў. Па грамадзянскіх і юрыдычных пытаннях грамадзяне будуць дапускацца толькі па неадкладных справах, якія патрабуюць ўмяшальніцтва або дапамогі консула.

З 11 траўня менскі, берасцейскі і гарадзенскі візавыя цэнтры аднавілі прыём візавых заяў у абмежаванай колькасці паслуг. Права падаць дакументы на візу маюць асобы, якія працуюць у Польшчы, якія маюць дзеючае дазвол на працу, студэнты, што навучаюцца ў Польшчы, дальнабойнікі і ўладальнікі Карты Паляка. Грамадзянам, якія плануюць наведаць Польшчу для іншых мэтаў, давядзецца пачакаць да 31 ліпеня. Раней гэты тэрмін быў працягнуты да 20 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя