Святлана Ціханоўская наведае Гомель 26 ліпеня



Гомель наведае кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская. 

Пра гэта паведаміла давераная асоба Тацяна Канеўская. Сустрэча адбудзецца ў 8 вечара, паколькі іншы час для правядзення агітацыйных сустрэч заняты даверанымі асобамі Аляксандра Лукашэнкі. Тацяна Канеўская гаворыць, што акрамя Святланы Ціханоўскай плануецца прыезд Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай:

– Час, які нам прадастаўляе наша адміністрацыя – гэта з 8-мі да 12-ці раніцы і ад 9-й да 10-й вечара. У Гомелі яно ў нас будзе з 8-мі вечара. Узгадненне з Аляксандрам Рыгоравічам, з яго даверанымі асобамі, у нас ніяк не можа адбыцца таму, што людзі не ідуць на кантакт. У нас, у Гомелі, гэта генеральны дырэктар фабрыкі „Спартак”. Мы спрабавалі выйсці на кантакт рознымі спосабамі. Я пакідала ў адміністрацыі свой асабісты тэлефон, каб узгадніць мерапрыемства, але на жаль у нас не атрымліваецца.

Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай адбудзецца 26 ліпеня ў 8 вечара каля Цэнтра інклюзіўнай культуры па вуліцы Юбілейная. Таксама плануецца, што Святлана Ціханоўская наведае Жлобін і Рэчыцу.

Беларускае Радыё Рацыя