Дзяніс Швыркін: Трэба паказаць, што мы разам і перамены магчымыя
На гарадзенскай сустрэчы з прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Каложскім парку адной з самых запамінальных прамоваў была прамова прадстаўніка ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Дзяніса Швыркіна.
Кажа Дзяніс Швыркін:
– Цікавая акалічнасць – перад тым, як выйсці да людзей, гучала песня, у якой былі словы «хто ж яшчэ, калі не ты, хто ж яшчэ, калі не кожны з нас». Мне здаецца, што прыйшоў час нешта змяніць. У першую чаргу змяніць у сваім асабістым нейкім падыходзе. Змяніць свае меркаванні, змяніць тое, што нам здаецца, што перамены немагчымыя. Так, перамены немагчымыя адначасова, але, калі я памятаю правільна, здаецца, кажуць японцы – «хутка – гэта павольна, але ўвесь час».
Сустрэча ў Каложскім парку Гародні была адной з самых шматлюдных пасля 101 гадавіны адзначэння БНР і сабрала па папярэдніх дадзеных каля 1500 гарадзенцаў рознага ўзросту.
Беларускае Радыё Рацыя