У Гайнаўцы адбылася сустрэча з Лявонам Тарасэвічам



Як распазнаць сапраўднае мастацтва? Як яно функцыянуе ў жыцці чалавека? На гэтыя пытанні простыя адказы знайшоў прафесар Лявон Тарасэвіч. У культурным цэнтры “Чэрлёнка” ў Гайнаўцы прайшла сустрэча з гэтым выдатным мастаком. Прафесар Тарасэвіч на прыкладах з “уласнага панадворка” тлумачыў нюансы ў разуменні культуры і мастацтва.

– Мы часта блытаем мастацтва з культурай. І надаем азначэнне мастацтва таму, што не мае нічога супольнага з мастацтвам. Тым больш, што намі так лёгка маніпуляваць. І нам заўсёды даводзілі, што гаршчок – гэта мастацтва, а не культура матэрыяльная.

Пытанне, ці беларусы разумеюць і здатныя распазнаць сапраўднае ў мастацтве і сапраўднае мастацтва, прафесар Лявон Тарасэвіч пакінуў адкрытым.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтаркі.

* * *

«Культура і мастацтва»  – з лекцыяй на такую тэму выступіць у Гайнаўцы Лявон Тарасэвіч. Сутрэча з мастаком пройдзе ў Цэнтры прамоцыі рэгіёну «Чэрлёнка».

Tarasewich

Маем магчымасць сутыкнуцца з выдатным творцам, кажа гаспадар мерапрыемства Мікалай Бушко:

– Лявон Тарасэвіч – адна з найцікавейшых асобаў як мастак, як беларус, як чалавек, звязаны з нашым этнасам і нашай зямлёй. У час сустрэчы ён раскажа, якая розніца паміж культурай і мастацтвам. Якія адносіны паміж імі.  Думаю, што сустрэча абяцае быць вельмі цікавай.

Пачатак сустрэчы з Лявонам Тарасэвічам а 18:30.

Беларускае Радыё Рацыя