Беластоцкі драмтэатр не атрымаў фінансавай падтрымкі на беларускія праекты
Беластоцкі драматычны тэатр імя Венгеркі – без фінансавай падтрымкі на беларускія праекты. Міністэрствам культуры быў адкінуты праект спектакля пра бежанцаў, а таксама пастаноўкі на аснове кнігі Ігната Карповіча “Сонька”. Аднак, як падкрэслівае дырэктарка Драматычнага тэатра ў Беластоку Агнешка Карыткоўская, з падтрымкай міністэрства ці без яе праекты будуць рэалізаваны.
– Незалежна ад ухвалы і густаў чыноўнікаў гэты праект будзе рэалізаваны. Ён быў вельмі добра напісаны, шмат было зроблена. Таму будзем самастойна спрабаваць ажыццявіць задуманае. І я маю надзею, што ў нас усё атрымаецца.
Па словах Агнешкі Карыткоўскай, прэм’ера пастаноўкі “Сонька” запланавана на міжнародны дзень тэатра – 27 сакавіка. Спектакль “Бежанцы” пабачым у жніўні і верасні.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота ciekawepodlasie.pl