Мінае 20-ць гадоў са дня смерці Тамары Саланевіч



Выбітная рэпарцёрка нарадзілася ў Нараўцы, таму большасць яе фільмаў была прысвечана роднаму Падляшшу. Многія яе рэпартажы ўзнагароджаны на фестывалях у Польшчы і за мяжой.

Сёння ў Нараўцы дзейнічае Галерэя імя Тамары Саланевіч, дзе неўзабаве адбудзецца выстава прысвечаная Тамары Саланевіч, кажа адна з ініцыятарак праекта Кацярына Бяляўская:

– Мы адкрылі неапублікаваныя дагэтуль фільмы са здымак „Памежнай балады”, які здымала Тамара Саланевіч. Гэтыя здымкі яшчэ не апрацаваныя. Хочам зрабіць выставу з якой мы маглі б ездзіць у іншыя музеі, маглі б яе пазычаць, каб наблізіць асобу Тамары Саланевіч.

Тамара Саланевіч была першай, хто паказаў Польшчы і свету мясцовую беларускую і праваслаўную меншасць. Яна памерла 18 ліпеня 2000 года ў Беластоку. Пахавана ў Міхалове.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя