Дзень прафілактыкі інфекцый на Берасцейшчыне



На Берасцейшчыне медыкі ладзяць акцыі да Дня прафілактыкі інфекцый, а менавіта СНІДу, сіфілісу. У групе рызыкі знаходзяцца маладыя грамадзяне ад 15 да 29 год. Медыкі характарызуюць сітуацыю ў вобласці, як станоўчую, але, напрыклад, у Лунінецкім раёне колькасць хворых на сіфіліс узрасла на 40%.

„Небяспека гэтых вірусаў у тым, што яны доўгі час без сімптомаў могуць знаходзіцца ў арганізме чалавека”, – кажа лекар дэрматолаг-венеролаг Міхаіл Ленёў:

– Многія праходзяць бессімптомныя, чалавек не ведае, што ён заражаны, заражае палавых партнёраў. Яны падступныя тым, што выклікаюць ускладненні рэпрадуктыўнай функцыі, невыношванне цяжарнасці, развіццё пазаматкавай цяжарнасці, мужчынскае і жаночае бясплоддзе, павелічэнне рызыкі анкалагічных захворванняў.

Лекары раяць грамадзянам правяраць свой стан здароўя часцей.

Беларускае Радыё Рацыя