Паўла Севярынца выпусцяць з ізалятара толькі пасля выбараў
Палітык Паўла Севярынца павінны выпусціць толькі 21 жніўня.
Пра гэта паведаміў актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка, які адбыў 15 сутак арышту.
Паліенка кажа, што праз яго Севярынец перадаў, калі яго вызваляць: хутчэй за ўсё, 21 жніўня а 16-й гадзіне.
Некалькі дзён Паліенка сядзеў у карцары побач з карцарам, дзе знаходзіўся Севярынец. Яны перагаворваліся праз сцяну. Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя