Прыхільнікі Ціханоўскай адказалі за што яе крытыкуюць



Удзельнікі берасцейскага суботняга пікету ў падтрымку Святланы Ціханоўскай паведамілі за што ў асноўным, на іх думку, крытыкуюць ейны штаб.

Кажа актывіст Андрэй Сліж, прыхільнік згаданага кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі:

– Крытыка, канешне, ёсць, але ў асноўным яна не па справе. Асноўная крытыка – гэта тое, што яна не выстаўляе сваю праграму, але яна сваю праграму абазначыла адназначна. Гэта праз паўгода – новыя выбары, і выбары сапраўдныя, з рэальнымі кандыдатамі, з рэальнай падтрымкай насельніцтва, і справядлівыя.

Акрамя таго ў сацыяльных сетках і некаторых недзяржаўных выданнях штаб Святланы Ціханоўскай крытыкуюць за мажлівыя сувязі з РФ, спецслужбамі і прыярытэт рускамоўнай камунікацыі з выбарцамі. Берасцейскі пікет у падтрымку Ціханоўскай адбыўся без яе ўдзелу, але, па словах арганізатараў, яна яшчэ мусіць наведаць горад.

Беларускае Радыё Рацыя