Праціўнікі завода АКБ адмаўляюцца весці перамовы з яго новымі ўласнікамі



Праціўнікі акумулятарнага завода бліз Берасця больш не хочуць весці перамовы з выканаўчымі ўладамі і новымі ўласнікамі завода. На апошнюю сустрэчу трапілі толькі два чалавекі, астатнія — прайшліся па горадзе ў знак пратэсту, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Прыехаў аўтобус, ужо другую нядзелю мы назіраем аўтобус з працаўнікамі пінскага акумулятарнага завода. То бок, калі гэты завод у Берасці прададзены першай акумулятарнай кампаніі, то што тут робяць пінскія працоўныя — гэта вялікае пытанне. Канешне, сустрэча адкрытая, хто заўгодна можа прыняць удзел, хоць з Віцебска, хоць з Пінска, хоць з Гомеля. Але галоўная ідэя палягала ў тым, што гэта павінна быць сустрэча з жыхарамі Берасця ды Берасцейскага раёна.

„Хучэй за ўсё ўлады хочуць паказаць, што гэта нібыта масавыя мерапрыемствы і на гэтыя сустрэчы хтосьці прыходзіць”, — дадаў эксперт у галіне права.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце