Сяргей Гапон: Галоўная каштоўнасць крэўскіх могілак – гэта людзі, якія на іх пахаваныя



Старыя габрэйскія могілкі ў Крэве атрымалі шанец на новае жыццё і пераўтварэнне ў паркава-аглядальную зону для жыхароў.

Распавядае ініцыятар праекта рэгенерацыі тэрыторыі, жыхар Крэва Сяргей Гапон:

– Галоўная каштоўнасць – гэта тыя людзі, якія тут ляжаць. Пакуль для нас гэта, па вялікім рахунку, наўныя магілы. Ужо нейкая інфармацыя пра гэтых людзей, не проста пра людзей, якія тут пахаваныя, а людзі, якія жылі ў Крэве, мы ўжо маем. Далейшая транскрыпцыя, расшыфроўка гэтых тэкстаў і пераклад дазволіць нам атрымаць шыкоўны этнаграфічны матэрыял, разумець, хто гэтыя людзі, чым яны займаліся, і адпаведна, чым жыло Крэва ў той час. Мы плануем гэтую прастору трансфармаваць у паркавую зону выключна з павагай да гэтага месца, з улікам таго, што гэта ўсё ж такі могілкі.

Па словах Гапона, на крэўскіх могілках знойдзены верагодныя пахаванні сваякоў Біньяміна Нетаньяху, дзейнага прэм’ер-міністра Ізраіля.

Беларускае Радыё Рацыя