Вроцлаў салідарны з беларусамі



Беларусы Вроцлава таксама салідарныя. Ужо двойчы цягам прэзідэнцкай кампаніі ўдзельнікі акцый выйшлі для таго, каб узняць пытанне з палітзняволенымі.

Яны патрабавалі спынення хвалі рэпрэсій у Беларусі, – распавёў беларус Аляксандр Шэвялёў:

– Першапачатковая мэта ўдзелу – гэта такі адказ на тыя падзеі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі. Гэта мой эмацыйны адказ на тое, што адбываецца. Зараз вельмі цяжка знаходзіцца ў баку ад усіх падзей, рэпрэсіяў і ўсяго астатняга, што адбываецца ў Беларусі. І таму я са свайго боку магу неяк паўдзельнічаць у палітычным жыцці на якімсьці ўзроўні.

Акцыі салідарнасці ў Польшчы адбываюцца кожны тыдзень. На дадзены момант далучыліся такія гарады як Беласток, Варшава, Шчэцін, Кракаў, Познань і Вроцлаў.

Беларускае Радыё Рацыя