Вясковец: Лукашэнку падтрымлівае меншасць



„Цяпер часы іншыя – Аляксандра Лукашэнку падтрымлівае меншасць”.

„Шыла ў мяху не схаваеш”, – кажа жыхар вёскі з-пад Гародні – Пятрусь, удзельнік драматычных выбарчых падзеяў у Менску ў 2010 годзе:

– Сёння іншыя часы, я бачу, якія выбары прайшлі ў Польшчы, у іншых краінах. Гэта рэальнае становішча, якое нельга схаваць. Тое, што будзе ўжытая сіла, гэта зразумела, бо Лукашэнка не ўчора стаў такі. Я яму не веру ад самага пачатку. Яго ўмацоўвалі хлуснёй падаючы на выбары хлуслівыя лічбы. Кожны народ мае такога кіраўніка, якога заслугоўвае.

Ён ужо вызначыўся са сваім кандыдатам, але дынаміка падзеяў хутка развіваецца, таму ён не выключае, што давядзецца байкатаваць выбары. Як належыць вяскоўцу, каляндарны план уборкі ўраджаю не залежыць ад выбараў ды іх вынікаў.

Беларускае Радыё Рацыя