23 лютага ў Варшаве пройдзе дыктоўка да Дня роднай мовы
Ужо ў бліжэйшы панядзелак у Палацы культуры і навукі ў Варшаве адзначаць Дзень роднай мовы. Па ініцыятыве суполкі Беларуская нацыянальная памяць там пройдзе чарговая беларуская дыктоўка. Старшыня арганізацыі Анатоль Міхнавец запрашае далучыцца да святкавання і адзначае, што беларуская мова дапамагае не толькі знаходзіць каштоўнасці, але і спрыяе на прагматычным узроўні:
– Вельмі актыўна дзейнічае ў Беларусі кампанія “Мова нанова”. Слухачы гэтай кампаніі атрымліваюць адмысловыя студэнцкія білеты, якія даюць зніжкі. Шмат хто вельмі прыхільна ставіцца – у розных установах, фірма – да тых, хто размаўляе па-беларуску. І гэта таксама дапамагала вырашаць пытанні. Негатыў да беларускай мовы ёсць толькі ў неадукаваных людзей, якія за сваёй абмежанаванасці і страху адкрыць вочы і вушы, выказваюць нейкую агрэсію, але такіх людзей усё менш і менш.
Дыктоўка да Дня роднай мовы пройдзе ў Варшаве 23-га лютага.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя