Ад «Сэлціка» з Глазга да варшаўскай «Легіі»



Сталі вядомыя мажлівыя супернікі футбольнага клуба «Дынама-Брэст» у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў. З поўным спісам каманд, а іх 17, можна азнаёміцца ў афіцыйным Instagram-акаўнце клуба з горада над Бугам.

Кажа генеральны дырэктар ФК «Дынама-Брэст» Сяргей Вараб’ёў:

– “Дынама-Брэст” заваявала ў сумленнай барацьбе права выступаць у галоўным турніры Еўропы. Мы будзем гуляць у Лізе Чэмпіёнаў. Гэта падзея яшчэ раз падкрэслівае прафесіяналізм нашых гульцоў, прафесійны падыход усіх менеджараў, усіх трэнераў. І гэта вельмі важная і сур’ёзная падзея.  

Ліга Чэмпіёнаў УЕФА — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА. Берасцейскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прыме ўдзел у кваліфікацыі на дадзены турнір, дзякуючы мінулагодняй перамозе ў Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ФК «Дынама-Брэст»