Максім Субач на волі



Музыка, сябра ініцыятыўнай грыпы Віктара Бабарыкі адседзеў 10 сутак арышту за надпіс на асфальце «Хопіць трываць Лу…».

Па словах Максіма Субача, няведанне таго, што з табой будзе адбывацца далей, – гэта самае нясцерпнае:

– У гэтых установах два, як бы мовіць, варыянты абслугоўвання, калі на цябе вешаюць такое ярмо “палітычнага”, то забіраюць на дзень матрасы, не водзяць на прагулкі. Усё ж такі пару тройку разоў выводзілі. Але мусяць выводзіць значна часцей. І вельмі цяжка сядзець у гэтай закрытай прасторы маленькай увесь дзень. Завяліся вошы.

Субачу не дазвалялася перадаваць кнігі, не выдаваліся папера з асадкай. За 10 сутак ён змяніў 3 камеры, і ад затрымання да вызвалення не змог пабачыцца з адвакатам. Цяпер музыка збіраецца абскардзіць дзеянні міліцыі.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота са старонкі Максіма ў фэйсбуку