Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала едуць у Смаргонь, Маладзечна і Ліду
Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала едуць у Смаргонь, Маладзечна і Ліду. Ад сёння працягваецца турнэ аб’яднанага штаба па рэгіёнах Беларусі. Гэтым разам Трыумвірат едзе на Захад Беларусі У пятніцу Святлана, Марыя і Вераніка збіраюцца наведаць Смаргонь, Маладзечна і Ліду.
Такім чынам:
Смаргонь (13.00, сквер, размешчаны па адрасе вул. Сініцкага)
Маладзечна (15.30 – стадыён, вул.Машэрава, 6а).
Ліда (19.00, плошча ГЦ «Патсдам», вул. Лётная)
Субота, 1 жніўня
Гродна, 12.00, Каложскі парк
Ваўкавыск, 15.30, пляцоўка на аўтастаянцы на набярэжнай па вул. Маркса
Слонім, 19.00, стадыён «Дынама» па вул. Чарняхоўскага
Нядзеля, 2 жніўня
Баранавічы, 10:00, Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя ВЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольскай
Берасце, 14.00, алея ля сцэнічнай пляцоўкі ў парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў (вул. Маскоўская)
Як нам паведаміў жыхар Ліды, сёння, 31 ліпеня, у Лідзе павінен прайсці мітынг з удзелам Святланы Ціханоўскай, але высветлілася, што цяпер на месцы правядзення імпрэзы пачаліся работы, здымаюць плітку і г.д.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Уладзіміра з Ліды