Дзевяць новых выпадкаў каронавіруса на Падляшшы



Падляшскі ваявода і ваяводскі санітарны інспектар паведамляюць пра дзевяць новых, пацверджаных тэстамі выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Гэта дзіця, тры жанчыны і двое мужчынаў з Граеўскага павету, тры маладыя жанчыны з Беластоку. Усе яны знаходзяцца на хатняй самаізаляцыі. Асобы першага кантакту ўзятыя пад эпідэміялагічны нагляд.

Агулам дагэтуль у Падляшскім ваяводстве зафіксавана 988 пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Выздаравелі 857 чалавек.

Паводле апошніх дадзеных агучаных міністэрствам аховы здароўя ў Польшчы зафіксавана 548 пацверджаных тэстамі каронавірусных інфекцыяў. Большасць з іх на Шлёнску.

Беларускае Радыё Рацыя