У Смаргоні Святлана Ціханоўская звярнулася да пенсіянераў



Святлана Ціханоўская, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, выступаючы ў Смаргоні на мітынгу, звярнулася да людзей, якія мінімальна прысутнічаюць на масавых мерапрыемствах – да людзей паважнага веку.

„Бабулечкі і дзедулечкі”! – пачала свой зварот да іх Святлана Ціханоўская:

– Мілыя мае! Хто сёння да нас прыйшоў! Імкніцеся, калі ласка, данесці ўсім сваім сябрам –  вы думаеце, што калі памяняецца ўлада, вам не будуць плаціць пенсію. Бабулечкі мае! Вам пенсію плаціць не прэзідэнт, які сыйдзе ці які прыйдзе. Пенсію вы зарабілі. Зараз вам яе плацяць вашыя дзеці, вашыя ўнукі. І ад таго, што зменіцца прэзідэнт, пенсія нікуды не дзенецца.

Колькасць пенсіянераў у Беларусі вельмі значная. І яшчэ не вядома пра іх пазіцыю. Але традыцыйна, значная частка з іх падтрымлівае існую і нязменную ўладу. Зварот да гэтай катэгорыі Святланы Ціханоўскай паказаў добра зрэжысаваную прамову, якая давала абгрунтаваны адказ на ўсе аргументы прыхільнікаў сацыяльнай, і адносна беднай стабільнасці за Лукашэнкам.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя