Затрыманы актывіст апазіцыі Яўген Афнагель



Затрыманы вядомы актывіст апазіцыі Яўген Афнагель, паведаміла кампанія „Еўрапейская Беларусь”, каардынатарам якой ён з’яўляецца.

„У гэты момант актывіст знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Як мяркуецца, ён адбывае 15-сутачны арышт за пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, які праходзіў на Камароўскім рынку. Пры якіх абставінах і дзе Яўген Афнагель быў затрыманы, невядома”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле дадзеных spring96.org, з пачатку цяперашняй кампаніі па выбарах прэзідэнта 204 чалавекі атрымалі ў агульнай складанасці 2.907 сутак арышту, 367 аштрафаваныя на суму амаль 285 тыс. рублёў. Вядома як мінімум пра 1.277 выпадкаў адвольнага затрымання грамадзян.

belapan.by

Фота: Еўрарадыё