Святлана Ціханоўская ладзіць агітацыйны тур па захадзе Беларусі



Кандыдатка ў прэзідэнты Святалана Ціханоўская працягвае ладзіць яскравы агітацыйны тур па беларускіх гарадах. Гэтым разам яна ездзіць па гарадах заходняй Беларусі. Як і ўсюды, на сустрэчы з ёй прыходзяць і прыязджаюць тысячы людзей. Такая сустрэча адбылася і ў Лідзе.

На пляцоўцы каля крамы “Патсдам”, на ўскрайку горада, сабраліся да 5 тысяч лідзян і жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Сустрэча адбывалася на агароджанай турнікетамі тэрыторыі і пад пільным наглядам міліцыі. Што ўсё адно не перашкодзіла святочнай атмасферы мерапрыемства. Расказвае адзін з удзельнікаў сустрэчы:

– Атмасфера свабоды – гэта проста цудоўна, гэтага так мала, гэта так рэдка адчуваеш. І чаго я  прыйшоў? Таму што мне 40 год. І я некалі яшчэ ў школе думаў: о, пачынаецца новая Беларусь, трэба будзе крышачку пацярпець і ўсё – я буду жыць у добрай, цудоўнай, сучаснай краіне. Прайшло 20 год. І тут бачу, што мне ўжо 40 і нічога не мяняецца. Проста хочацца жыць і хочацца жыць тут, на гэтай зямлі. Усё будзе добра. Пераможам.

Удзельнікі адзначылі наяўнасць на мітынгу вялікай колькасці нацыянальнай сімволікі. Што праўда, сярод іншага прысутнічалі як дзяржаўныя сцягі, так і сцягі суседняй Польшчы. Адзін чалавек прынёс нават сцяг Расеі.

Цалкам матэрыял:

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя