Рыгор Кастусёў заклікаў вылучацца ў назіральнікі



У межах міжпартыйнай кампаніі назірання „Права выбару-2020” старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікаў грамадзянаў Беларусі вылучацца ў назіральнікі на выбары – каб не дапусціць легітымізацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Палітык адзначыў важнасць назірання за тым, што адбываецца на ўчастках у асноўны дзень выбараў і ў час датэрміновага галасавання:

– Сёння беларускія ўлады вельмі актыўна працуюць на тое, каб зноўку Аляксандр Лукашэнка застаўся кіраўніком дзяржавы, мы павінны гэтаму супрацьстаяць. Вось менавіта назіраннем мы павінны паказаць, што ён незаконны прэзідэнт, што ён незаконна захапіў уладу ў Рэспубліцы Беларусь.

Мэта назірання кампаніі „Права выбару” — дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства, а таксама правядзенне выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і прынцыпамі. Назіранне на ўчастках арганізуецца БНФ ды іншымі партыямі-удзельніцамі супольнай кампаніі назірання „Права выбару” як у асноўны дзень галасавання 9 жніўня, так і падчас датэрміновага галасавання, якое будзе адбывацца з 4 па 8 жніўня. 

Беларускае Радыё Рацыя