Анатоль Ляўковіч: Пратэст не можа быць стыхійным



„Пратэст не можа быць стыхійным і не арганізаваным. Яго павінны ачоліць альтэрнатыўныя кандыдаты, каб пазбегнуць правакацый і ўцягнення да супрацьстаяння па прынцыпу „пратэстуючыя-сілавікі”, – гаворыць былы старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Анатоль Ляўковіч.

Палітык адзначае, што радыкальныя захады ўлады і бескантрольныя пратэстныя акцыі прывядуць да цяжкіх наступстваў:

– Тут уладзе патрэбна трымаць, як кажуць, порах сухім. Пажадана, каб мы тут назіралі нейкую дыялектыку, бо калі працэс пускаць, як стыхійны працэс, то мы разумеем, што гэта можа прывесці да дрэнных вынікаў. Гэта можа вельмі кепска сказацца на перспектывах развіцця Беларусі. Таму гэты працэс вельмі складаны, ён канешне павінен нейкім чынам рэгулявацца. Яно ж павінна ісці ў нейкім цывілізаваным, еўрапейскім русле.

Ляўковіч упэўнены, што масавых грамадскіх выступленняў трэба чакаць не толькі ў галоўны дзень галасавання, але і пасля 9-га жніўня. Гэта можа быць зацяжны пратэст.

Беларускае Радыё Рацыя