Дыскусія пра перспектывы аднаўлення старой Гародні



Пра перспектывы аднаўлення старой Гародні ад адмыслоўцаў  урбаністыкі гарадзенцы змогуць даведацца 20-га лютага а 18-00 гадзіне ў арт-галерэі “Крыга”. Удзельнікі дыскусіі змогуць падзяліцца вынікамі сваіх доследаў, арганізуе яго Цэнтар гарадскіх даследванняў. Кажа гісторык Алесь Смалянчук:

– Гародня гатовая да цыклу заняткаў ці выкладаў. Цэнтр гарадскіх даследванняў праводзіць такія сустрэчы, першая адбудзецца ўжо 20-га лютага, але не як лекцыя, а як дыскусія, як размова гісторыкаў пра памяць, пра мінулае, пра Гародню.  Мне падаецца, што зараз шмат каму ў Гародні не хапае нармальнай інтэлектуальнай размовы. Не хапае прасторы, дзе можна было б пачуць нейкія цікавыя арыгінальныя думкі і на нечым засяродзіцца, бо “чарка і шкварка” не вызначае жыццё ўсіх людзей.

На круглым стале абяцалі быць такія даследчыкі як Юры Гардзееў, Ігар Лапеха,  Мечыслаў Супрон.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота grodnonews.by