У Беластоку прайшоў гала-канцэрт лаўрэатаў “Беларускай песні 2015”
Лаўрэаты агульнаполскага фестывалю “Беларуская песня 2015” заспявалі ў Беластоку. Фальклорныя калектывы, хоры, гурты, дуэты і салісты з усяго Падляшша выступілі ў час традыцыйнага гала-канцэрта ў Падляшскай оперы і філармоніі.
Перад публікай праспяваў 21 лаўрэат цэнтральнага фіналу фестывалю. Сярод сёлетніх пераможцаў конкурсу пераважала моладзь.
Юрка Астапчук, алектыў “Прымакі”: На гэтым фестывалі гучаць і сучасныя, і старыя аўтэнтычныя фальклорныя песні. Штораз з’яўляюцца новыя выканаўцы. Асабліва цешыць, што спявае моладзь і дзеці.
Дарота Леснік, калектыў “Росы” з Рыбалаў: Для мяне гэта падсумаванне маёй творчасці.
У Беластоцкай оперы выступілі між іншым калектывы “Рэчанька” з Козлікаў, “Гай” з Беластока, “Куранты” з Бельска-Падляшскага ды хоры “Гармонь” з Ласінкі, “Загадка” з Супраслі.
Гасцямі гала-канцэрта сталі вядомы беларускі гурт «Песняры» і ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя Росы» з Гародні.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара