На акцыі „кармлення галубоў” у Берасці было толькі 7 чалавек



Сем чалавек – столькі праціўнікаў акумулятарнага завода прыйшло ў Берасці на плошчу Леніна на традыцыйную акцыю па кармленні галубоў. Усе астатнія пайшлі на мітынг Святланы Ціханоўскай.

Але гэта стала хутчэй выключэннем, і роўна праз тыдзень людзі зноў плануюць выйсці на плошчу, – распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Адбылося кармленне галубоў. Людзей было мінімальна, усяго сем чалавек. Большасць адразу ехала на мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Таксама была арганізаваная экскурсія на завод, але ніхто з людзей, у сувязі з мітынгам, гэтым не зацікавіўся.

Як адзначыў Раман Кісляк, таксама цяпер працягваецца праца ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму.

Але больш актыўныя дзеянні запланаваныя на паслявыбарчы перыяд.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце