Акцыі салідарнасці з беларусамі ў Ізраілі
Тройчы ў знак салідарнасці з беларусамі падчас прэзідэнцкіх выбараў выходзілі ў Ізраілі. У мерапрыемствах бралі ўдзел каля сотні чалавек.
Беларус Анатоль Глембоцкі адзначыў, што далучыцца да акцыі атрымалася выпадкова:
– Гэта была для мяне першая акцыя. На колькі я ведаю, гэта ўжо была трэцяя ўвогуле, таму што пра першыя дзве я не ведаў. Падчас другой акцыі я быў на працы, не ведаў, што тут увогуле збіраюцца беларусы ў Ізраіле. І мне ў Тэлеграме напісаў мой сябра з Беларусі.
Ад сённяшняга дня, 3 жніўня, у Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне. Але акцыі салідарнасці па-за межамі краіны будуць працягнутыя. Асноўная іх колькасць адбудзецца 9 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя