Ігар Барысаў: Беларускі народ выйшаў пад бел-чырвона-белым сцягам
Выбарчая прэзідэнцкая кампанія паказала, што ўлады псіхалагічна і маральна прайграюць беларускаму грамадству, – лічыць старшыня Беларускай сацыял-дэмакртычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў:
– Сітуацыя б’е па нервах у першую чаргу дзеючаму рэжыму. Таму што можна ўжо зараз бачыць, што псіхалагічна і маральна беларусы перамагаюць яго. Сведчаннем з’яўляюцца шматлікія мітынгі, шматтысячныя, якія адбываюцца не толькі ў сталіцы, але нават ужо і не ў абласных, а ў раённых цэнтрах. І здарылася для ўлады самае страшнае – выйшаў беларускі народ. І беларускі народ выйшаў пад бел-чырвона-белым сцягам. Гэта фактычна паказчык неўспрыняцця ўлады народам.
Людзі бачаць у бел-чырвона-белым сцягу новую ідэалогію, – ідэалогію зменаў, – кажа Ігар Барысаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: БелаПАН