Мітынг Ціханоўскай у менскім парку Дружбы народаў можа не адбыцца



Мітынг кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у сталічным парку Дружбы народаў можа не адбыцца. Ён запланаваны на вечар 6 жніўня. Аднак высветлілася, што якраз на той вечар там запланавана святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў. Яно пачнецца а 17-й гадзіне і працягнецца да 21:30. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Адміністрацыі Савецкага раёна Менска. Там жа паведамляецца, што рознымі падобнымі мерапрыемствамі занятыя і ўсе іншыя вечары гэтага тыдня. Магчыма, што і іншыя пляцоўкі ў сталіцы таксама будуць занятыя.

Масавы мітынг у парку Дружбы народаў у Менску Святлана Ціханоўская сабрала 30 ліпеня. На ім прысутнічалі дзясяткі тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя