Полацкая валанцёрка #ByCovid19: Я з групы не выходзіла



У валанцёрскім руху, які быў арганізаваны грамадствам у справе дапамогі беларускім лекарам, што змагаліся з каронавірусам, актыўна ўдзельнічалі і палачане.

Полацкая актывістка руху Святлана кажа, што валанцёрская праца спынілася раптоўна, хоць беларускія лекары па-ранейшаму патрабуюць дапамогі. – Я з задавальненнем пагадзілася ўдзельнічаць, бо я пенсіянерка, у мяне шмат вольнага часу, і жаданне дапамагчы медыкам у мяне было вялікае. Я асабіста пашыла 80 камбінезонаў, больш ста пар нарукаўнікаў і, відаць, пар 70 бахілаў. Пайшла інфармацыя, што мы перамаглі каронавірус. І валанцёрскі рух спыніўся. Але я з групы не выходзіла, я застаюся ў групе.

Беларускія ўлады напужаў размах і актыўнасць валанцёрскага руху #ByCovid19. У ліпені пачаўся ціск на яго кіраўніцтва, а яго лідар Андрэй Стрыжак нават быў вымушаны з’ехаць за мяжу.

Аднак шараговыя сябры руху гатовыя ў любую хвіліну зноў пачаць валанцёрскую працу.

Беларускае Радыё Рацыя