На Берасцейшчыне сітуацыя па COVID-19 па-ранейшаму складаная
Афіцыйнай інфармацыі па каронавірусу верыць нельга. Такога меркавання прытрымліваюцца жыхары Берасцейскай вобласці.
Амаль у кожнага будзе не па адным дзясятку знаёмых, што мелі станоўчы тэст на Ковід-19 і ў лепшы бок нічога не змянілася, — распавяла спадарыня Вольга з Баранавіч:
– Сітуацыя на спад не пайшла, людзі хварэюць, людзі паміраюць. Шмат сярод маіх знаёмых хварэлі, і лекары хварэлі, і сваякі. Людзі сталі больш бяспечнымі, бо ўсё гэта замоўчваецца, надвор’е палепшылася, маскі амаль ніхто не носіць. Таму сітуацыя не мяняецца ў лепшы бок.
Не выключана, што праз месяц-два хваля каронавіруса можа вярнуцца ў Беларусь, як і ў іншыя еўрапейскія краіны. Але актыўнай падрыхтоўкі да такой сітуацыі не вядзецца.
Беларускае Радыё Рацыя