Беларусы правядуць экзітпол у Італіі



Па выніках галасавання ўжо ад сённяшняга дня, 4 жніўня, плануюць паравесці экзітпол на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах у Італіі.

„Група беларусаў будзе апытваць тых, хто выходзіць з амбасады, каб зверыць вынікі з афіцыйнымі”, — распавяла адна з галоўных арганізатараў працэдуры Кацярына Зюзюк:

– Экзітпол – гэта сацыяльнае даследванне, якое праводзіцца ў ананімнай форме на добраахвотнай аснове. Мы можам праводзіць яго ў некалькіх варыянтах. Пытаем за каго чалавек аддаў свой голас, самі ўносім у сваю форму, адзначаем іх у сябе ў нашым бланку. Пазначаем таксама пол і ўзроставую групу.

Як адзначыла Кацярына Зюзюк, у асноўны дзень галасавання ў амбасаду можа прыйсці ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч беларусаў. Дакладная колькасць беларускіх выбаршчыкаў у Італіі невядомая.

Беларускае Радыё Рацыя