Заўчасная эйфарыя



Галоўнае цяпер – дамагчыся пераканаўчага выніку 9-га жніўня. Без яго рызыкі толькі ўзрастуць.

Магутны вынік, як паказвае досвед, прыводзіць ўладу да замяшання на некаторы час, з’яўляюцца першыя перабежчыкі і гэтак далей.

Вынік магчымы толькі калі мабілізаваць увесь актыў і прабіць столь ўжо наяўнай групы падтрымкі (гэта, адсоткаў 15 – 20, што нядрэнна, але недастаткова).

Эйфарыя – “ахілесавая пятка” новай апазіцы, бо яны могуць апынуцца з нашмат больш слабым рэальным вынікам, чым чакаюць.

Гэта прывядзе да вялізнага расчаравання, і шматлікіх іншых сумных наступстваў.

А Крэмль атрымае аслабленага Лукашэнку, гатовага на ўсё…

Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі,  нагадвае „балотныя пратэсты” у Маскве у 2011 годзе, з усёй заўчаснай эйфарыяй і самападманам апазіцыі.

9 жніўня Лукашэнка можа рэальна абыйсці Ціханоўскі. Нават калі ён набярэ адсоткаў 36-37%, але больш, чым яна. Астатняе, зразумела, дамалююць. А ёй, для перамогі, трэба істотна больш за 50%, лепш каля 60%.

Тады пачнецца незваротны працэс, што бы ўлада ні рабіла.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ