Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі
4 жніўня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне, яно будзе трываць па 8-е жніўня ўключна.
Альтэрнатыўныя кандыдаты заклікаюць грамадзян прыйсці на ўчасткі толькі 9-га жніўня, у асноўны дзень галасавання, каб максімальна скараціць магчымасці для фальсіфікацый.
Сябра “Руху “За Свабоду” з Пінску, праваабаронца Алесь Рамановіч кажа, што грамадзяне гатовыя бараніць свой выбар:
– Народ прачынаецца, народу гэта ўсё надакучыла. Калі збіралі подпісы, калі паглядзеў на гэтыя перадвыбарчыя мітынгі, здаецца, што ўжо з’явілася шмат людзей, якія гатовы адстойваюць сваю кропку гледжання. І калі яны будуць выходзіць, то яшчэ людзі далучацца, якія асмялеюць. Таму што ён ужо не адзін, два, тры чалавекі, а тысячы.
Алесь Рамановіч перакананы, што зараз уся ўвага штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў павінна быць засяроджана на назіранні, каб была магчымасць прадставіць выбаршчыкам канкрэтныя доказы і лічбы парушэнняў.
Беларускае Радыё Рацыя