У Гомелі незалежных назіральнікаў не пускаюць на ўчасткі



У Гомелі ніводны незалежны назіральнік не патрапіў на выбарчыя ўчасткі. Для іх не знайшлося месца на ўчастках для галасавання.

Як паведаміў палітык Васіль Палякоў, каля сотні назіральнікаў атрымалі акрэдытацыю, аднак да назірання іх не дапусцілі:

– Адусюль мы атрымалі паведамленні, што на ўчасткі не пускаюць, бо там ужо тры назіральнікі ёсць. Прапануюць або пасля абеда падысці, ім тады скажуць расклад, або чакаць, калі ім патэлефануюць. Яшчэ ёсць выпадкі, калі кажуць: „Прыходзьце 9-га, будуць пяць назіральнікаў запускаць. Можа быць вас таксама дапусцяць”.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына прапанавала абмежаваць колькасць назіральнікаў на ўчастку ў дзень галасавання да пяці чалавек, а падчас датэрміновага – да трох асоб.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель