У Польшчы расце колькасць выпадкаў захворваняў на COVID-19



Падляшскі ваявода і Падляшскі дзяржаўны правінцыйны санітарны інспектар паведамляюць пра новыя пятнаццаць выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.

Усяго ў Падляшскім ваяводстве зафіксавана 1013 пацверджаных выпадкаў заражэння ВРВІ-CoV-2.

Яшчэ адна асоба (усяго 858) вылечылася – малады чалавек з Беластоцкага павету.

Ажно 680 новых выпадкаў захворвання каронавірусам зарэгістравана па ўсёй Польшчы, гэта найбольшая колькасць за ўвесь час пандэміі.

Беларускае Радыё Рацыя