Менскае «Дынама» заключыла пробны кантракт са Сцяпанам Фалькоўскім



Беларускі абаронца Сцяпан Фалькоўскі падпісаў праглядавы кантракт з менскім «Дынама». Папярэднім клубам 23-гадовага хакеіста быў «Ален» з лігі Усходняга ўзбярэжжа (ECHL).

У 46 матчах мінулага сезону Сцяпан набраў 41 (15+26) ачко, стаў самым выніковым абаронцам у камандзе, а таксама найлепшым снайперам сярод гульцоў абароны ва ўсёй лізе. Яго каманда ішла ў лідарах чэмпіянату і рыхтавалася да плэй-оф, але з-за пандэміі дагуляць не ўдалося.

«Трактар» аб’явіў аб працягу кантракта з амерыканскім абаронцам зборнай Беларусі Нікам Бэйленам. Новае пагадненне разлічана на тры гады. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце КХЛ ён правёў 36 матчаў, у якіх набраў 25 (11+14) ачкоў.

Турніры серыі Гран-пры па фігурным катанні пройдуць у адпаведнасці з планам ISU

Турніры серыі Гран-пры па фігурным катанні сезону 2020/2021 пройдуць у адпаведнасці з раскладам, зацверджаным Міжнародным саюзам канькабежцаў (ISU). Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні савета арганізацыі. Серыя Гран-пры павінна пачацца ў кастрычніку. Этапы спаборніцтваў пройдуць у ЗША, Канадзе, Кітаі, Францыі, Расеі і Японіі. Фармат турніраў абмяркуюць пазней. Ён можа быць зменены ў сувязі з абмежаваннямі на паездкі, звязанымі з пандэміяй каронавіруса. Таксама паведамляецца, што Фінал Гран-пры, які мае адбыцца ў снежні ў Кітаі, можа быць перанесены на пачатак 2021 года.

Сасновіч згуляе з Мертэнс у першым раўндзе асноўнай сеткі турніру ў Палерма

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (119-ы нумар рэйтынгу WTA) сёння правядзе стартавы паядынак асноўнай сеткі турніру ў італьянскім Палерма. У матчы 1/16 фіналу адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з 23-й ракеткай свету бельгійскай тэнісісткай Элізе Мертэнс. У асноўную сетку спаборніцтваў у сіцылійскай сталіцы Аляксандра Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю. Турнір Palermo Ladies Open стаў першым афіцыйным пасля перапынку, звязанага з пандэміяй COVID-19.

«Аб маім шляху можна толькі марыць». Ікер Касільяс завяршыў карʼеру

Легендарны брамнік мадрыдскага «Рэала» і зборнай Іспаніі Ікер Касільяс абвясціў аб завяршэнні гульнявой карʼеры. Яго апошнім клубам быў «Порту», на трэніроўцы якога ў траўні 2019 гады ён перанёс інфаркт.

«Важны шлях, які ты праходзіш, і людзі, якія цябе атачаюць, а не вынік, да якога ты прыходзіш, таму што шлях суправаджаецца працай і намаганнямі. Магу сказаць без якіх-небудзь сумненняў, што аб маім шляху і выніку карʼеры можна толькі марыць», – напісаў Касільяс у твітары.

У складзе «Рэала» галкіпер выйграваў 5 разоў чэмпіянат Іспаніі, двойчы Кубак, чатыры разы Суперкубак і тройчы Лігу чэмпіёнаў. У складзе зборнай Іспаніі Касільяс стаў чэмпіёнам свету і двойчы выйграў чэмпіянат Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hockey.by