Жыхары Пінска пра Выбары-2020
У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала каля 5%, больш за ўсё на Гомельшчыне – амаль 8%, – паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія.
Гэтыя лічбы супадаюць з папярэднімі электаральнымі кампаніямі. Так летась, у першы дзень датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах, яўка таксама склала 5%.
Напярэдадні наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, ці вераць яны ў тое, што ад іх голасу нешта залежыць:
– На самой справе кожны голас важны, таму калі мы прагаласуем – то пакінем свой маленькі ўнёсак. Можа быць ён будзе граць хаця б маленькую ролю.
– Усё залежыць ад нас – выбаршчыкаў.
– Нічога не зменіць і выбараў ніякіх няма. Вы ж ведаеце пра гэта. Адна фальсіфікацыя.
– Я да ўласнага супакаення туды іду. Надзея памірае апошняй. Спадзяюся, канешне, што штосьці ў нашай краіне павінна мяняцца да лепшага. Нарэшце.
– Народу многа, калі кожны будзе галасаваць, то залежыць ад кожнага.
Па інфармацыі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, першы дзень датэрміновага галасавання адзначыўся ў краіне масавым выдаленнем незалежных назіральнікаў з выбарчых участкаў.
Беларускае Радыё Рацыя