Івана Дубовіка пакаралі 10 суткамі арышту
Назіральніка ад ініцыятывы «Честные люди» Івана Дубовіка 5 жніўня пакаралі 10 суткамі арышту, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Назіральніка прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі.
Івана Дубовіка затрымалі ў Менску 4 жніўня, у першы дзень датэрміновага галасавання. Участковая камісія выклікала на яго міліцыю за тое, што ён ім уручаў улёткі «За сумленныя выбары».
Беларускае Радыё Рацыя